У Горадні адкрылася выстава да Дня святога Губерта – з аленямі і Бонаю Сфорцаю


Пад гукі кларнету ў гарадзенскай галерэі «Крыга» адкрылася выстава мастака Андрэя Філіповіча. Падзею прымеркавалі да Дня святога Губерта – заступніка паляўнічых і апекуна Горадні. Таму і назвалі выставу «Горад святога Губерта». Карціны сапраўды прасякнутыя любоўю да гораду над Нёмнам – Філіповіч паказвае на іх архітэктурны краявід места, партрэты Боны Сфорцы і Стэфана Баторыя.

{movie}У Горадні адкрылася выстава да Дня святога Губерта — з аленямі і Бонаю Сфорцаю |right|13217{/movie}

«Сам праект, думаю, атрымаўся дастаткова лагічным, – кажа мастак. – Але і адначасова не да канца закончаным, бо не атрымалася ў поўнай ступені паказаць усе фігуры ды моманты нашай багатай гісторыі. Аднак спадзяюся, што і так выстава выкліча жывы інтарэс».

Інтарэс, мяркуючы з аншлагу на адкрыцці, выстава сапраўды выклікала. Сам Андрэй Філіповіч – сябра Таварыства польскіх мастакоў пры незарэгістраваным Саюзе палякаў, таму выступоўцы тут прамаўлялі на трох мовах – па-беларуску, па-расейску і па-польску. Наведнікам прапаноўвалі памятны падарунак – керамічныя кубкі з выяваю гарадскога герба – аленем святога Губерта.

Іншыя тэмы: У майстэрні Заіра Азгура прайшла прэзентацыя дэбютнага міні-раману Змітра Гуда «Поўдзень-3». У Менску праходзяць адборачныя туры конкурсу бубначоў «Барабанны біт». У інтэрнэце стартаваў літаратурны відэапраект «Litara-A», дзе маладыя людзі чытаюць творы на беларускай мове.

{movie}Агляд падзеяў культуры (06.11.2013) |right|13216{/movie}

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў