Легендарны кампазітар Эньё Марыконэ зайграе з Прэзідэнцкім аркестрам


Канцэрт «Найлепшае за ўсё жыццё!» легендарнага італьянскага кампазітара Эньё Марыконэ запланаваны ў Менску 8 лістапада.

Апроч прэзідэнцкага аркестра, 8 лістапада на адной сцэне з Марыконэ ў Менску выступяць каля 200 музыкантаў, у тым ліку салістка Сузанна Рыгаччы, а таксама хор Белтэлерадыёкампаніі і Дзяржаўны акадэмічны хор. Пасля рэпетыцыі маэстра сказаў, што ў цэлым задаволены з прафесійнага ўзроўню Прэзідэнцкага аркестру Рэспублікі Беларусь, хоць «можна граць і лепш».

Адказваючы сёння на пытанне журналістаў, якою была б музыка для Беларусі, калі б яе пісаў маэстра, Марыконэ прызнаўся, што не знаёмы з краінаю і не можа сабе ўявіць, «як яна гучыць». Аднак, калі б яму далі «адпаведнае заданне», то кампазітар «задумаўся б і што-небудзь напэўна напісаў».

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў