Затрыманых побач з ізалятарам на Акрэсціна адпусцілі


Міліцыянты затрымалі тых, хто ішоў сустракаць гамяльчаніна Юрыя Рубцова, пакаранага арыштам за мітынг у Курапатах.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, у ліку затрыманых сам Юрый Рубцоў, а таксама Леанід Кулакоў, Марына Цітова, Вольга Нікалайчык, лідар маладзёжнай арганізацыі кампаніі “Гавары праўду!” “Zмена” Павел Вінаградаў, Юля Сакалова, маці актывісткі грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Юліі Сцяпанавай Аксана Сцяпанава, карэспандэнт газеты “Новы час” Вячаслаў Пяшко, фрыланс-журналістка Настасся Рэзнікава. Іх завезлі ў Маскоўскі РАУС сталіцы, сувязь з імі адсутнічала некалькі гадзін.

Пра тое, што затрыманых выпусцілі, паведаміла Радыё “Свабода”.

Паводле БелаПАН, spring96.org

Стужка навінаў