У Расеі Баўмгертнера чакае арышт


Маскоўскі гарадскі суд пакінуў у сіле пастанову аб завочным арышце Уладзіслава Баўмгертнера. Раней яе вынес Басманны суд Масквы. Адначасова з тым стала вядома, што Менск атрымаў запыт на экстрадыцыю кіраўніка «Уралкалію» ў Расею.

У матэрыялах справы няма дакументальна зацверджаных звестак пра тое, што падабаронны ўхіляўся ад следства ці пагражаў сведкам», – такім быў асноўны аргумент адваката супраць ужывання абранай захады стрымання.

У Расеі Уладзіслава Баўмгертнера вінавацяць у злоўжыванні ўладаю і службовымі паўнамоцтвамі, якое прывяло да шкоды дзяржаве. Яму пагражае да 10 гадоў турмы. Беларускі бок перадаў у Маскву 19 тамоў матэрыялаў справы, заведзенай на кіраўніка «Уралкалію» ў нашай краіне.

Басманны суд Масквы пастанавіў арыштаваць топ-менеджара расейскай калійнай кампаніі 14 кастрычніка, а 17 кастрычніка яго абвесцілі ў міжнародны вышук.

Пра тое, што беларуская пракуратура пачала разгляд запыту расейскіх калегаў аб экстрадыцыі, стала вядома сёння. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў. Тэрмінаў, у якія агучаць рашэнне, не вызначылі.

Завядзенне крымінальнай справы ў Расейскай Федэрацыі – адзіная юрыдычная падстава, паводле якой магчымае вяртанне бізнесоўца на радзіму.

АР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары