Дашкевічу далі 3 дні арышту (абноўлена)


Аднаго з лідараў «Маладога фронту» затрымалі міліцыянты. Паводле апошніх звестак, яго судзілі непадпарадкаванне законным патрабаванням працаўнікоў міліцыі.

Пра пакаранне Змітра 3-дзённым арышту паведаміў у сваім “Фэйсбуку” Барыс Гарэцкі, які знаходзіўся ў зале суда.

Змітра Дашкевіча затрымалі ля будынку ГУМу, калі ён разам з іншымі актывістамі «Маладога фронту» збіраў подпісы за вяртанне вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы –Францысканская. Збор подпісаў ладзіцца ў межах антыкамуністычнай кампаніі «Маладога фронту».

Падчас шэсця і мітынгу з нагоды Дзядоў маладафронтаўцы сабралі больш за сто подпісаў, паведамляе сайт арганізацыі. Подпісы будуць збіраць у Менску ды іншых гарадах Беларусі да 7 лістапада, і ў чарговую гадавіну камуністычнага перавароту ўсе падпісныя аркушы перададуць у Менскі ды іншыя гарсаветы і ў Савет Міністраў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў