У Магілёве запусцілі цыкл імпрэзаў, прысвечаных беларускім абрадам


У Магілёве правялі этнавечарыну, прысвечаную абраду святкавання Дзядоў. Наведнікаў «Шчырай майстэрні» запрашалі да багатага на прысмакі стала, за якім гучаў цікавы аповед пра тое, што мусілі гатаваць гаспадары адмыслова для сустрэчы з продкамі ды пра што гаварылі падчас святочнай вячэры.

{movie}У Магілёве запусцілі цыкл імпрэзаў, прысвечаных беларускім абрадам |right|13190{/movie}

Ганна Мацкевіч са Студэнцкага этнаграфічнага таварыства распавядае: «Да свята людзі мыліся, прыбіралі, рыхтаваліся, уся сям’я збіралася за вялікім сталом. Елі, паміналі, пілі, потым пакідалі ежу на ноч. Галоўнае – узгадвалі ўсіх сваіх добрым словам. Такі цікавы момант: калі ўзгадваюцца самыя цікавыя сямейныя легенды, вядома, дзеці гэта запамінаюць, перадаецца сямейная гісторыя».

Рэканструкцыя Дзядоў, якую зладзілі ў «Шчырай майстэрні», пачалася з таго, што госці тройчы абышлі стол. Пазней жа перадавалі свечку і распавядалі пра сваіх блізкіх, якія ўжо адышлі ў іншы свет. На стале ж, апроч традыцыйных прысмакаў, былі творы мясцовых мастакоў.

«Стол мы заўжды дэкаруем нашымі вырабамі, – кажа мастачка Ала Смалякова, удзельніца «Шчырай майстэрні». – Тут ёсць пляшкі ручной працы, драўляны посуд нашых майстроў, кераміка Наташы Русіян».

Дзядамі «Шчырая майстэрня» распачала цэлы цыкл імпрэзаў, дзе ахвотныя змогуць блізка пазнаёміцца з нашымі народнымі абрадамі.

Іншыя тэмы: Дэбютны кліп менскага гурта «Clover Club», прысвечаны падарожжам і людзям, якім не сядзіцца на месцы. 24-гадзінная бясплатная мабільная бібліятэка на плошчы Якуба Коласа ў сталіцы прываблівае ўсё больш уладальнікаў смартфонаў і таблетаў. Музычны партал «Тузін гітоў» аднавіў працу ў новым дызайне і са свежым гіт-парадам.

{movie} Агляд падзеяў культуры (05.11.2013)|right|13191{/movie}

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў