Лукашэнка выдаў канчатковы дазвол на пабудову АЭС


Падрыхтоўчы этап працаў, на якім стваралі інфраструктуру, скончаны. Канчатковае рашэнне пра будаўніцтва АЭС, паводле закону аб атамнай энергіі, прымае прэзідэнт.

Указ № 499 «Аб узвядзенні Беларускай атамнай электрастанцыі», Лукашэнка падпісаў у суботу, 2 лістапада. Дакумент дазваляе генеральнаму падрадчыку ЗАТ «Атамбудэкспарт» (Расея) пачаць будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Указ спрашчае бюракратычныя працэдуры дзеля прыспяшэння пабудовы атамнай станцыі. У дакуменце распісаны парадак фінансавання, адводу зямель і нарыхтоўкі драўніны. Замоўцу – ГУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» – вызваляюць ад пакрыцця стратаў сельскай і лясной гаспадаркі, якія тыя панеслі праз адабранне або часовае займанне зямель для збудавання АЭС. Замежнікі, якія маюць будаваць атамную станцыю, атрымаюць бясплатны дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў