Расейскія нацыяналісты прайшліся маршам па Маскве (відэа)


«Гэта – расейскі горад, і расейскі народ ствараў яго тысячагоддзямі», – заявіў адзін з нацыяналістаў у форме казака пра Маскву.

{movie}Расейскія нацыяналісты прайшліся маршам па Маскве|right|13171{/movie}

Расейскі марш, паводле паліцыі, сабраў каля 8 тыс. удзельнікаў. Маніфестанты выкрыквалі антымігранцкія лозунгі. Да нацыяналістаў і неанацысцкіх груповак сёлета далучаліся нацыянал-бальшавікі. Яны ішлі з вялікаю расцяжкаю, на якой было напісанае патрабаванне «Забраць і падзяліць!»

А вось адзін з самых вядомых расейскіх апазіцыянераў, Аляксей Навальны, ад удзелу ў Расейскім маршы адмовіўся, матывуючы гэта тым, што журналісты будуць імкнуцца сфатаграфаваць яго на фоне школьнікаў, якія робяць «зігі» [фашысцкае вітанне – belsat.eu], і гэта дыскрэдытуе і яго, і акцыю.

Нацыяналісты патрабавалі зрабіць больш жорсткаю палітыку ўладаў у дачыненні нелегальных мігрантаў, абмежаваць іх магчымасці для ўезду у Расею.

Маскоўская паліцыя паведамляе, што падчас маніфестацыі затрымалі каля 30 асобаў – за выкарыстанне забароненай сімволікі ды масак.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў