Чаго больш ясце: бананаў ці бульбы?


Бананы прыносяць радасць і добры настрой, кажуць менчукі.

Чаго беларусы ядуць больш – роднай бульбы ці заморскіх бананаў – высвятлялі карэспандэнты БелаПАНу на менскіх вуліцах. Не зважаючы на тое, што бульба лічыцца беларускім нацыянальным прадуктам, бананы таксама досыць папулярныя сярод жыхароў Менску.

{movie}Апытанне: Чаго больш ясце: бананаў ці бульбы? |right|13169{/movie}

Некаторыя матывавалі гэта тым, што бананы можна часцей спаткаць у крамах, чымся бульбу; бананы больш карысныя ды іх не трэба гатаваць. Адзін з аматараў бульбы падкрэсліў у сваю чаргу: «Выбіраю бульбу, бо люблю замарочыцца – яе трэба варыць, трэба смажыць. А банан – абабраў яго і ўсё».

Чым яшчэ кіруюцца беларусы ў сваім гастранамічным выбары – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў