Мальцава паставілі «ўмацоўваць межы»


Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі. Ягоны папярэднік, палкоўнік Аляксандр Баечка, якога прызначылі на гэтую пасаду пасля інцыдэнту з «дэсантам мядзведзікаў», відаць, не выканаў сваёй місіі: памежнікі ізноў «праміргалі» самалёт-парушальнік.

{movie}Падвойнае паніжэнне|right|13165{/movie}

Кантрабанда з размахам

У кастрычніку 2013 года з’явілася інфармацыя пра нібыта незаконнае мінанне беларуска-ўкраінскае мяжы самалётам з кантрабандаю. Паводле інфармацыі ўкраінскіх медыяў, раніцаю 10 кастрычніка ў Валынскай вобласці разбіўся Ан-2, які нібыта мог перавозіць кантрабандныя беларускія цыгарэты з тэрыторыі Беларусі. Загінулі пілот і пасажыр, асобы якіх ужо ўстанавілі, – гэта жыхар Валыні і адэсіт.

Як сцвярджаюць украінскія журналісты, каля месца трагедыі быў заўважаны цяжкавік, у які ладавалі мяшкі з цыгарэтамі беларускай вытворчасці. Поле вакол месца падзення самалёта спрэс было ў цыгарэтах. Гэта і дазволіла меркаваць, што самалёт выкарыстоўвалі кантрабандысты.

На просьбу пракаментаваць гэтую інфармацыю ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэту 11 кастрычніка заявілі: «Інфармацыю вывучаюць, яна патрабуе правярання, у тым ліку супольна з украінскім бокам. Пакуль ніякіх каментароў няма».

Мальцаў «навядзе парадак»?

Палкоўніка Аляксандра Баечку ўказам Лукашэнкі залічылі ў распараджэнне старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Леаніда Мальцава.

Леанід Мальцаў нарадзіўся 29 жніўня 1949 года ў Слонімскім раёне на Гарадзеншчыне. Службу ва Узброеных сілах Беларусі пачаў на пасадзе камандзіра 28-га вайсковага корпусу. Затым быў начальнікам Галоўнага штабу УС – першым намеснікам міністра абароны. Упершыню на пасаду міністра абароны прызначылі ўказам прэзідэнта 10 кастрычніка 1995 года. 1 лістапада 1996 года вызвалілі з пасады за «ўчынак, які дыскрэдытуе воінскае званне афіцэра (з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане)».

У 1997–2000 гадах Мальцаў быў першым намеснікам начальніка Штабу ў каардынацыі ваеннай супрацы краінаў СНД (Масква).

У Беларусь вярнуўся на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі (лістапад 2000 года). Другі раз міністрам абароны быў прызначаны 28 сакавіка 2001 года.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў