«Рэпартаж Залеўскага»: Як шукалі зніклага хлопчыка са Смаргоні


«Белсат» паехаў на пошукі шасцікласніка разам з чальцамі атраду «Анёл».

Жэню выхоўвала прыёмная сям’я, пакуль з турмы не выйшлі законныя бацькі. Спачатку хлопчык неаднаразова ўцякаў да прыёмных бацькоў, а пасля знік зусім… Пра першыя дні пошукаў глядзіце ў “Рэпартажы Залеўскага”. {movie}«Рэпартаж Залеўскага»: Як шукалі зніклага хлопчыка са Смаргоні|right|13147{/movie}

Больш аб працы валанцёраў пошукавага атраду “Анёл” чытайце ў эксклюзіўным матэрыяле “Белсату”.

Праз 6 дзён Жэню заўважылі ў маладзечанскім супермаркеце. Паводле агенцтва «БелТА», яго пазнала дзяўчынка, якая бачыла арыенціроўку ў інтэрнэце. Ейная маці і патэлефанавала праваахоўнікам і валанцёрам пошукава-выратавальнага атраду «Анёл». Пасля міліцыянты знайшлі яго ў двары найбліжэйшага шматпавярховіку.

11-гадовы Жэня распавёў, што 23 кастрычніка сеў у цягнік і з’ехаў у Маладзечна. Начаваў у пад’ездах жылых дамоў, удзень знаёміўся з аднагодкамі, і тыя яго падкормлівалі.

Збегчы са школы і дому вырашыў пасля таго, як размаляваў сцены ў школе і дырэктар правёў з ім прафілактычную гутарку. Хлопец вучыцца ў школе са спартовым ухілам, на ўліку ў інспекцыі справаў няпоўнагадовых не значыцца.

Ягоная сям’я характарызуецца станоўча. Калі Жэня нарадзіўся, ягоныя бацькі былі наркаманамі і пасля трапілі за краты. Паводле бацькі, яны здолелі адвучыцца ад наркотыкаў. Цяпер сям’я мае чацвёх дзяцей ды ільготную кватэру ў новым шматпавярховіку.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў