Каб заправіцца палівам, не трэба будзе вылазіць з аўтамабіля


Радасць для ўсіх аўтааматараў – рабатызаваная сістэма залівання паліва ў машыну. Сюжэт праграмы «Дэвайс».



«Дэвайс» выходзіць штопанядзелак а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Каб заправіцца палівам, не трэба будзе вылазіць з аўтамабіля|right|13146{/movie}Стваральнікі аўтаматычнага комплексу пад назваю «Fuelmatics ARS» імкнуліся зрабіць так, каб кіроўца здзяйсняў на запраўцы мінімум рухаў. Заплаціўшы за паліва праз акно карткаю або з дапамогаю дадатковай праграмы на смартфоне, чалавеку застаецца толькі чакаць, калі робат знойдзе «лючок» паліўнага бака, адчыніць яго пры дапамозе маніпулятара з прысоскам, пасля чаго падлучыца да гарлавіны баку і залье праз яе паліва.

Паводле інфармацыі кампаніі-стваральніка, такая запраўка займае на 30 % менш часу. Іншыя вартасці сістэмы – адсутнасць неабходнасці лішні раз пакідаць аўтамабіль у кепскае надвор’е, а таксама зручнасць аўтаматычнай заправачнай станцыі для старых аўтамабілістаў і кіроўцаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Іншыя тэмы выдання: «Dream chaser» перакуліўся, юбіляр на Марсе, смартфон па частках, разумныя цацкі, субмарына з каяка.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў