Беларускамоўны альбом «Ляпісаў» нарэшце прэзентавалі


Новы альбом – старыя песні. «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў кружэлку «Грай» у сеціве.

Праўда, большасць песень мы ўжо чулі: сярод 12-ці кампазіцыяў новыя толькі 2, і абедзве звязаныя з нябеснымі свяціламі, «Месяц» і «Сонейка». Іншыя ж дзесяць песень, сярод якіх «Не быць скотам», «Зорачкі» ды «Belarus Freedom», выйшлі з новым мастэрынгам – над ім працаваў гукавік Джастын Штурц з Нью-Ёрку. Жывая прэм’ера альбому прызначаная на 30-га лістапада – «Ляпісы» выступяць у Вільні.

Іншыя тэмы: гарадзенскі Тэатр лялек адзначыў Гэлаўін. Гурт «BosaeSonca» выпусціў кружэлку «Адпусці». «Neuro Dubel» далі вялікі сольны канцэрт.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13145{/movie}
Мар’яна Чарняева, Сяргей Будкін, belsat.eu

https://youtu.be/x3FEbh9F3ko

Глядзі таксама
Каментары