Далю Грыбаўскайце папярэдзілі пра інфармацыйную атаку з боку Расеі


Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы сцвярджае, што бліжэйшым часам чакаюцца інтэнсіўныя інфармацыйныя атакі супраць кіраўніцтва Літвы. Мяркуецца, што хваля дэзынфармацыі прыйдзе з Расеі.

«Мяне паінфармавалі, што супраць Літвы, супраць усходніх партнёраў і мяне асабіста будуць зладжаныя інфармацыйныя правакацыі. Адна з асноўных прычынаў, відавочна, – нашае паспяховае старшынёўства ў Радзе Еўразвязу ды імкненне Літвы да энергетычнай незалежнасці», – цытуюць прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце літоўскія медыі.

Генеральны дырэктар Дэпартаменту дзяржбяспекі Гядзімінас Грына (Gediminas Grina) падкрэсліў, што мішэнямі для атакі можа стаць любы высокі чыноўнік Літвы. Паводле літоўскіх спецслужбаў, з падачы Адміністрацыі прэзідэнта Расеі неўзабаве будзе распаўсюджаная «знойдзеная» ў расейскіх архівах інфармацыя, якая дыскрэдытуе Далю Грыбаўскайце.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары