Мільянер, які згубіў усё (рэпартаж)


Гаспадарку Валянціна Грыцука ацэньваюць больш як на $ 9 млн: ангары, будынкі, склады, запоўненыя тэхнікаю. Але сам гаспадар ужо каля 10 гадоў жыве ў халупе побач з уласным недабудаваным 6-павярховым домам. Трагічная гісторыя аднаго з самых паспяховых у 90-я гады беларускага прадпрымальніка – у праграме «Рэпартэр».

{movie}Мільянер, які згубіў усё (рэпартаж)|right|13141{/movie}

«Калі я працаваў журналістам, то ездзіў па калгасах, пісаў артыкулы пра моцныя гаспадаркі. У выніку я наважыўся сам паспрабаваць. У 1991 годзе я стварыў фермерскую гаспадарку», – узгадвае Валянцін Грыцук.

У зямлю, якую атрымаў наваспечаны фермер, давялося ўкласці шмат працы: зраўняць схілы, правесці меліярацыйныя працы. З часам гаспадарка пачала прыносіць прыбытак, які Валянцін Грыцук цалкам укладаў у мадэрнізацыю і пашырэнне сваёй справы. Пабудаваў дарогі, правёў электрычнасць, водаправод. Запусціў невялікую птушкафабрыку, пачаў разводзіць рыбу.

У 2001 годзе на яго напалі. Зламалі рэбры, праламалі чэрап. «Са шпіталю я вярнуўся на інвалідным вазку. Цяжка было працягваць працу. Каб птушкафабрыку запусціць, трэба каля $ 1 млн. Цяпер я жыву толькі за кошт пенсіі – гэта Br 2,5 млн, – распавядае былы бізнесовец. – Спробы аднавіць усё былі. Прыязджалі… Але сур’ёзных прапановаў не было. Цяпер я чакаю і запрашаю людзей, якія маглі б прыехаць сюды і запусціць ізноў гаспадарку…»

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў