Апошняя кніга кіраўніка Варшаўскага паўстання выйшла па-беларуску.


Апошняя кніга аднаго з кіраўнікоў Варшаўскага паўстання выйшла па-беларуску. У менскай Галерэі “У нескладовае” прайшла прэзентацыя ўспамінаў Марка Эдэльмана, падрыхтаваная Паўлай Савіцкай, – “У геце было і каханне”.

{movie}Апошняя кніга кіраўніка Варшаўскага паўстання выйшла па-беларуску |right|13129{/movie}

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, ВЯДУЧЫ ІМПРЭЗЫ: “Успаміны Эдэльмана робяць акцэнт на слове “жыццё”. З бесцялесных ценяў, з мармуровых помнікаў трагедыі ён выклікае жывых асобаў з плоці ды крыві: як яны жылі, як яны выжывалі, як яны да апошняга спадзяваліся на лепшае. Таму назва падкрэслена актуалізуе гэта: “У геце было і каханне”.

Марк Эдэльман нарадзіўся ў Гомлі, у маленстве ягоная сям’я пераехала ў Польшчу, дзе ён і пражыў доўгае жыццё. “У геце было і каханне” – ягоная апошняя кніга. На беларускую яе пераклалі Вераніка Бандаровіч і Юрась Барысевіч.

ЮРАСЬ БАРЫСЕВІЧ, ПЕРАКЛАДЧЫК: “Можа, гучыць трошкі парадаксальна, але гэта такі прыгодніцкі досвед. Не кожнаму чалавеку такое даводзіцца перажыць, і таму пачытаць пра гэта цікава ўсім, хто цікавіцца гісторыяй габрэйскай культуры або псіхалогіяй чалавека ў экстрэмальных умовах”.

Прэзентацыя беларускага выдання кнігі ўспамінаў Марка Эдэльмана закрыла серыю імпрэзаў пад назваю “Месяц польскай літаратуры”. Польскія кнігі па-беларуску і на мове арыгіналу можна знайсці ў кнігарні “ЛогвінаЎ”.

Іншыя тэмы: Існасць і будучыню беларускай фатаграфіі паказалі на выставе «BY now». У Парыжы адкрылася выстава сюррэалістаў. Нацыянальны оперны тэатр Грэцыі пераадольвае крызіс нестандартнымі крокамі.

{movie}”Агляд падзеяў культуры” (31.10.2013) |right|13130{/movie}

Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў