Чыкага, Прага, Бюрглен. Дзе беларусы адзначаць Дзяды.


Згодна са старажытным народным звычаем у пачатку лістапада беларусы ўспамінаюць сваіх памерлых продкаў, «дзядоў».

У народнай традыцыі лічыцца, што менавіта на Дзяды душы памерлых наведваюць зямных жыхароў. Шмат у якіх мясцінах пасля вячэры на стале пакідаюць рэшткі страваў, бо лічыцца, што душы продкаў будуць частавацца да ранку. Падчас вячэры звычайна гавораць толькі пра «дзядоў», згадваюць іхныя ўчынкі, парады. Але апроч родных варта ўзгадаць і выбітных беларусаў, асабліва пахаваных у замежжы.

«Беларуская нацыянальная памяць» падала папярэдні спіс гарадоў у замежжы, дзе адбудуцца Беларускія Дзяды.



Чыкага, ЗША

Вячэра адбудзецца 9 лістапада а 18-й гадзіне ў Беларускай праваслаўнай царкве святога Георгія: 1500 North Maplewood Ave. Chicago, IL 60622

Чэхія, Прага

Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада а 12-й гадзіне ля царквы на Альшанскіх могілках, каб ушанаваць памяць прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі ды спевака Міхася Забэйды-Суміцкага.

Літва, Вільня

Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада аб 11-й гадзіне ля ўваходу на могілкі Росы.

Швейцарыя, в. Бюрглен у кантоне Фрайбург (Bourguillon/Bürglen, Freiburg).

Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада аб 11-й гадзіне ля ўваходу ў жаночы кляштар Notre-Dame du Carmel (Eglise de Bourguillon).

Польшча, Варшава

Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада аб 11-й гадзіне на пляцоўцы каля метро Centrum.

Польшча, Кракаў

Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада а 12-й гадзіне на пляцоўцы каля чыгуначнага вакзалу.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў