МЗС спадзяецца на скасаванне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў


Беларускае Міністэрства замежных справаў пакуль не бярэцца прагназаваць, ці будуць скасаваныя санкцыі супраць беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

“Я не буду варажыць на кафейнай гушчы, якое рашэнне будзе прынятае. У Еўразвязе 27 чальцоў, і ў кожнага сваё меркаванне. Якое меркаванне возьме верх, пакуль казаць рана”, – заявіў журналістам міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. Пры гэтым чыноўнік дадаў, што такія захады, як накладанне санкцыяў, “ніколі не прыносяць вынікаў, калі не лічыць супрацьлеглага выніку”.

Сёння існуе забарона на ўезд у Еўразвяз для шэрагу беларускіх службоўцаў. Папярэдняе рашэнне Рады Еўразвязу працягнуць да 31 кастрычніка 2010 . забарону на ўезд у краіны ЕЗ акрамя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі распаўсюджваецца на намесніцу кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлю Пяткевіч, кіраўніцу Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну, экс-міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, былога дзяржсакратара Рады бяспекі Віктара Шэймана, старшыню Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага ды іншых.

Пры гэтым санкцыі фактычна не дзеюць – на іх наклалі мараторый. Паводле заходніх медыяў, імаверна, што санкцыі падоўжаць на год, але адначасова на іх накладуць мараторый тэрмінам ад 6 да 12 месяцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў