Магілёўскія сябры кампаніі “Будзьма” пацвердзілі тэзіс, што дарога – гэта рамантыка


https://youtu.be/FIStxW9Ggoc
Магілёўскія сябры кампаніі “Будзьма” пацвердзілі тэзіс, што дарога – гэта рамантыка, нават калі гэтая дарога – усяго некалькі прыпынкаў. У чарговы раз яны вывесілі ў тралейбусах 2-га і 4-га маршрутаў карткі з вершамі.
{movie}Магілёўскія пасажыры прачытаюць сучасную паэзію |right|13116{/movie}
У межах праекту пасажырам ужо ў трэці раз прапаноўваюць творы сучаснікаў. Гэтым разам, з клубу лірыкаў “Натхненне”, што працуе пры магілёўскім дзяржаўным універсітэце.

Цікаўных можа збянтэжыць толькі назва праекту – “Паэзія ў метро”. Як тлумачаць арганізатары, справа ў тым, што ідэя размяшчаць лірыку ў транспарце не новая – яе ўжо некалькі гадоў рэалізуюць у метрапалітэне Масквы.

Іншыя тэмы: У менскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва выставілі працы польскіх графікаў. Шэдэўры з музею Святога Януара ў Неапалі ўпершыню пакінулі межы гораду. У пракат выходзіць новая стужка Рыдлі Скота.
{movie}”Агляд падзеяў культуры” (30.10.2013) |right|13117{/movie}
Мар’яна Чарняева, belsat.eu

https://youtu.be/AiMCoejopSw

Глядзі таксама
Каментары