Замежны спартоўца: Я чуў, што ў Беларусі ёсць яшчэ і беларуская мова


Большасць беларускіх спартоўцаў не размаўляе па-беларуску. А што ведаюць пра нашую мову замежныя спартоўцы, якія жывуць і гуляюць у Беларусі?

«Беларуская мова? А што гэта? – пытаецца яшчэ адзін гулец БГК літовец Нярыюс Атаевас. – Дзіўна ў вас у краіне. У мяне такое ўражанне, што беларуская моладзь зусім не ведае беларускай мовы, а старэйшае пакаленне, можа, некаторыя словы і ведае, але нічога не кажа на ёй. Больш скажу, я яшчэ не бачыў у Беларусі чалавека, які б увесь час размаўляў па-беларуску. Я думаю, што так адбываецца, бо на Беларусь моцны ўплыў аказвае Расея. У нас у Літве раней таксама гэтак было, але сёння моладзь ў большасці гаворыць па-літоўску, і шмат хто нават не ведае расейскай. Але каля мяжы з Беларуссю і нават у Вільні вельмі шмат людзей размаўляць па-расейску. Ні воднага слова па-беларуску я не ведаю».

Расейскі легіянер БГК Юрый ТатарынРасейскі легіянер БГК Юрый Татарын«Вядома, я ведаю пра беларускую мову, – кажа расейскі легіянер БГК Юрый Татарын, якія гуляе ў нашай краіне ўжо 5 гадоў. – Калі чытаю па-беларуску, то шмат разумею, бо ў мяне бацька з заходняй Украіны, некаторыя словы вельмі падобныя. Чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску? Маё меркаванне, што кажуць па-расейску, бо быў СССР, а цяпер, асабліва пасля развалу, усе вучылі і ведалі расейскую. Але і ў Расеі ў некаторых месцах ты не пачуеш расейскай гаворкі – будзе ўзбекская, казахская. Цяпер у вялікіх гарадах у радзільнях мусяць працаваць людзі, якія ведаюць гэтыя мовы. Заўважце, не англійскую ці французскую, а менавіта гэтыя мовы».

«Вядома, я чуў, што ў Беларусі двухмоўе, з перавагаю расейскай, – зазначае нападнік берасцейскага «Дынама» з Грузіі Уча ГагаладзэТакая ж сітуацыя, напэўна, яшчэ і ва Украіне. У Грузіі гэткае проста ўявіць немагчыма, для нас вельмі шмат значыць нашая нацыянальная мова, што датычыць беларускай мовы, то ведаю толькі адно слова «дзякуй». І яшчэ ў пачатку года нашае кіраўніцтва вырашыла пісаць прозвішчы гульцоў на форме па-беларуску. Я быў Гоголадзе, а стаў – Гагаладзэ».

«Беларускія словы больш падобныя да чэшскіх, – кажа форвард хакейнага клубу «Берасце» з Чэхіі Марцін Кадлец, які ўжо другі год жыве і працуе ў Беларусі. – Калі мы з Якубам Мужыкам (хакеіст ХК «Берасце») размаўляем паміж сабою, людзі кажуць, што такія ж словы ёсць і ў беларускай мове. Напрыклад, «лістапад». У нас у Чэхіі ўсе разумеюць на роднай мове, мы нават са славакамі размаўляем па-чэшску. У Чэхіі ёсць горад, дзе расейцаў больш, чым чэхаў, – гэта Карлавы Вары».

«Я чуў, што ў Беларусі ёсць яшчэ і беларуская мова, – распавядае харвацкі гандбаліст БГК імя Мяшкова Люба Вукіч. – Але за год, што я жыву і гуляю ў Берасці, я яе амаль не чуў. Вельмі мала людзей гаворыць па-беларуску, і для мяне таму гэтая мова не зразумелая. Я не ведаю, чаму так адбываецца. У нас у Харватыі ўсё зусім інакш. Харвацкая мова для нас – гэта наш гонар! Лічу, што кожны народ проста абавязаны ведаць сваю нацыянальную мову. На жаль, ніводнага слова па-беларуску не ведаю, ніхто мяне гэтаму не вучыў».

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu

Стужка навінаў