ТОП-10 самых незвычайных грошай свету


Расейскі Цэнтрабанк выпусціў грошы са сноўбардыстам. А мы прэзентуем вашай увазе падборку самых незвычайных грошай свету + эскізы талераў, якія так і не сталі беларускаю нацыянальнаю валютаю.

Цэнтрабанк Расеі выпусціў грошы з выяваю сноўбардыста і жар-птушкі. 100-рублёвыя купюры распрацаваныя з нагоды Алімпіяды-2014 у Сочы. 20 мільёнаў экзэмпляраў «алімпійскіх» банкнотаў ужо сёння трапяць у рукі расейцаў.

Першыя ж беларускія грошы з’явіліся ў 1992 годзе. Мы ўжо 20 гадоў жывем з нашымі «зайчыкамі». А, між тым, яны маглі быць абсалютна іншымі. На пачатку 90-х беларускі графік і мастак Уладзімір Крукоўскі распрацаваў эскізы нацыянальнай валюты – талераў. Папяровыя талеры мелі з’явіцца ў бела-чырвонай каляровай гаме, а на купюрах планавалася надрукаваць паэтаў, навукоўцаў ды князёў.

Але нацыянальна арыентаваная канцэпцыя беларускай валюты прагуляла нейтральнай ды больш ідэалагічна бяспечнай. Замест Купалы і Усяслава Чарадзея ў крамах пачалі разлічвацца «зайчыкамі», «вавёркамі», «зубрамі» ды «мядзведзямі».

Эскізы «зайчыкаў» распрацаваў мастак Канстанцін Хацяноўскі. І, што цікава, нашых жывёлінак амаль цалкам скапіявалі з літоўскіх талонаў, якія выйшлі годам раней.

Дызайн ды ідэалогія сучасных беларускіх грошай, па вялікім рахунку, мала чым адрозніваецца ад агульнаеўрапейскай валюты. Даведацца пра тое, як ствараліся сучасныя беларускія, можаце ў праграме «Размова Жбанкова» з удзелам першага штатнага дызайнера Нацбанку Няталляю Радзівілкай.

{movie}Як ствараліся сучасныя беларускія талеры? |right|13115{/movie}

ТОП-10 самых незвычайных грошай свету

1 Швейцарскі франк





2 Аўстралійскі долар

3 Арубскі фларыян

4 Венесуэльскі балівар

5 Ўсходне-карыбскі долар

6 Гаіцкі гурд

7 Ізраільскі шэкель

8 Кіна Папуа Новая Гвінея

9 Навазеландскі долар

10 Паўночнакарэйскі вон

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў