Гэлаўін у спальным раёне! Новы інтэрактыўны мультфільм


У сеціве з’явіўся новы інтэрактыўны мультфільм беларускай ілюстратаркі Вольгі Кузьміч і праекту generation.by. Ён прысвечаны Гэлаўіну.

«Квартал «Жудзікі» размясціўся недзе непадалёк цэнтру раёну. Цёплым восеньскім вечарам у прывакзальных вежах-блізнятах неспакойна. Суседзі з трэцяга паверху зноў кагосьці затапілі, ніжэй усю ноч шыпіць тэлевізар. Госці з Усходу паляць у акно. Пілікае сігналізацыя на мётлах. Дворнік абараняе лісце ад мінакоў. А начнік на куце спрабуе дажыць да світанку», гаворыцца ў апісанні да інтэрактыўнага мультфільму.

Дагэтуль у інтэрактыўнай серыі «Спальны раён сталіцы» з’яўляліся два мультфільмы, прысвечаныя Новаму году і Дню закаханых.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў