Знічы ў Курапатах (фотарэпартаж)


Нягледзячы на затрыманні ў Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, у Курапатах сабраліся грамадскія актывісты, каб аддаць даніну памяці расстраляным і закатаваным беларусам.

29 кастрычніка – гадавіна расстрэлу ў 1937 годзе дзяржаўных і культурных дзеячаў Беларусі. Паводле гісторыкаў, рукамі НКУС савецкая ўлада ў той дзень забіла не менш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

У Курапатах гучала малітва за Беларусь і за бязвінна закатаваных, таксама з’явіўся крыж, прысвечаны памяці палітзняволеных менскай гарадской турмы.

МЛ, фота БелаПАН

Стужка навінаў