Алег Гулак: Праваабаронцы будуць у апазіцыі да кожнай улады


Уся грамадская актыўнасць у сённяшняй Беларусі – праваабарончая. Гэта адстойванне правоў: эканамічных, палітычных, рэлігійных, адукацыйных. Але ёсць людзі, для якіх абарона правоў становіцца галоўным сэнсам жыцця – праваабаронцы днямі правялі форум, на якім абмяркоўвалі абарону правоў чалавека ў Беларусі. У праграме «Размова Мацкевіча» – гутарка з Алегам Гулаком, старшынём Беларускага Хельсінкскага камітэту.

{movie}Алег Гулак у “Размове Мацкевіча”|right|13114{/movie}

Форум праваабаронцаў пакінуў па сабе шмат пытанняў. Найбольшую крытыку выклікала абмеркаванне крытэраў, паводле якіх лічыць тых ці іншых вязняў палітзняволенымі. «Правы чалавека часам становяцца аб’ектам палітычных спекуляцыяў, нярэдка пазіцыйныя дзеячы (я не маю на ўвазе толькі Беларусь) маніпулююць тэмаю палітзняволеных, – гаворыць Алег Гулак. – Дзяржава ж гаворыць: у нас няма палітвязняў, бо няма палітычных артыкулаў. Але ёсць людзі, якіх пакаралі, – часта несправядліва, незаконна, з парушэннямі. Яны хочуць выкарыстоўваць гэты сродак [статус палітвязня. – belsat.eu] як інструмент абароны сваіх правоў».

Паводле праваабаронцы, патрэбная распрацаваная сістэма ацэнак, якая дазволіць дакладна вызначаць, хто палітзняволены, а хто – не.

На форуме прэзентавалі вынікі сацыялагічнага апытання, зробленага на замову БХК. Паводле даследавання, разуменне грамадзянамі правоў чалавека – не на высокім узроўні. «Праваабаронцы часта атаясамліваюцца ў грамадзянаў з апазіцыяй. У нас розныя мэты: апазіцыя імкнецца атрымаць уладу і перастаць быць апазіцыяй. Мы ж, праваабаронцы, у пэўным сэнсе заўсёды будзем апазіцыяй да кожнай улады, бо будзем бараніць людзей, чые правы парушаюць», – падкрэслівае Алег Гулак.

Глядзіце больш – у праграме «Размове Мацкевіча».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў