Беларуская мова і гісторыя – на ўпакоўцы элітных малочных прадуктаў


Менскі малаказавод № 1 абяцае падрыхтаваць серыю вырабаў, якую аформяць з акцэнтам на гісторыю і з выкарыстаннем беларускай мовы.

Пра гэта напісалі ў лісце, які дырэкцыя заводу даслала журналісту Глебу Лабадзенку. Напрыканцы верасня той звярнуўся на прадпрыемства з пытаннем, чаму яно не выкарыстоўвае роднай мовы ў надпісах на прадукцыі ды ці не збіраецца зрабіць гэта ў будучыні. Абодва лісты Глеб Лабадзенка змясціў у сваім блогу.

АК, belsat.eu, паводле labadzenka.by

Стужка навінаў