Баразенка і Арцыбашава вызваленыя!


Затрыманых побач са станцыяй метро Першамайская ў Менску журналістаў вазілі з РУУС у пракуратуру і назад. У выніку ўзялі тлумачэнні і адпусцілі.

Незалежных журналістаў Аляксандра Баразенку і Марыю Арцыбашаву, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС. Нашыя калегі здымалі відэаапытанне на тэму моладзевых арганізацыяў.

Затрыманне цягнулася некалькі гадзінаў. З журналістаў узялі тлумачэнні пра тое, што яны – фрылансеры і працавалі без акрэдытацыі, а таксама абяцанні з’явіцца на позву пракуратуры.

{movie}Затрыманне нежалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”|right|13100{/movie}

Раніцай пяцёра незалежных журналістаў, у тым ліку і два журналісты “Белсату” былі затрыманыя пасля жалобнага маршу ля Кальварыйскіх могілак.

Ю.В., А.К., belsat.eu

Стужка навінаў