Затрыманыя на Дзень рэпрэсіяў зладзілі перформанс для праваахоўнікаў.


Незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам, затрымалі падчас выканання службовых абавязкаў. Наталля Валакіда і Сяржук Краўчук рыхтавалі матэрыял пра жалобны марафон па месцах масавых рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках.

Разам з журналістамі былі затрыманыя і ўсе удзельнікі марафону – 22 асобы. Іх трымалі ў актавай залі Фрунзенскім РУУС г. Менску. Відэа с затрыманымі глядзіце ТУТ. На дадзены момант усіх затрыманых вызвалілі.

Сярод затрыманых былі і супрацоўнікі «Белсату» Наталля Валакіда і Сяржук Краўчук. Яны рыхтавалі матэрыял пра жалобны марафон па месцах масавых рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках.

А таксама грамадскія дзеячы Аляксей Шэін, Уладзімер Раманоўскі, Ганна Шапуцька.

Схопленыя падчас жалобнага марафону ўдзельнікі праспявалі ў Фрунзенскім РУУСе песню «Магутны Божа».

Марафон быў прымеркаваны да Дня памяці палітычных рэпрэсіяў, які адзначаецца кожны год 29 кастрычніка.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўнутранай турме НКУС у Менску стрэламі ў патыліцу былі забітыя каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – пісьменнікаў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў.

Большасць забітых абвінавацілі ў дзейнасці на карысць вызвалення Беларусі. Савецкія ўлады інкрымінавалі ім дзейнасць ад імя «антысавецкай, шпіёнска-тэрарыстычнай нацыяналістычна-фашысцкай арганізацыі».

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў