“Бардаўскай восені” – 20 гадоў!


На 20-ай “Бардаўскай восені” выступілі Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч. У юбілей арганізатары адмовіліся ад штогадовага конкурсу для маладых выканаўцаў – сёлета на “Восені” выступілі лаўрэаты папярэдніх гадоў: гурт “Рэл1кт” і Паліна Рэспубліка, якія разбураюць закасцянелы ў агульнай свядомасці вобраз тыповага барда.
{movie}”Рэл1кт”, Паліна Рэспубліка і Кася Камоцкая. “Бардаўскай восені” — 20 гадоў! |right|13088{/movie}
ЗМІЦЕР НАРКЕВІЧ, «РЭЛ1КТ»:
“На Захадзе ёсць слова “songwriter”. Сэнс той жа, што ў слова “бард”, але за словам “бард” на постсавецкай прасторы зачапілася, што гэта ў швэдры хтосьці грае ў лесе на гітары. Але гэта значна шырэйшы жанр, чым нам усім падаецца”.

Прызнаны ж мэтр аўтарскай песні – Кася Камоцкая, сталая госця “Бардаўскай восені”, падсумавала розніцу паміж польскімі ды беларускімі музыкамі.

Іншыя тэмы выдання: самы таямнічы гурт Беларусі,“The UNB”, адсвяткаваў 30 гадоў. Пад Гомлем адзначылі ўгодкі з дня нараджэння Анатоля Сыса. У Берасці прайшоў Кубак Беларусі па танцах жывата.
{movie}”Агляд падзеяў культуры” (28.10.2013)|right|13087{/movie}
Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева
https://youtu.be/y4rq7V1a0jc
https://youtu.be/b-xbcoXwCBg

Глядзі таксама
Каментары