Гаманец, які крычыць і ўцякае ад шопаголікаў


Гаманец, які размаўляе і не дае свайму ўладальніку выдаткаваць зашмат грошай, прыдумалі ў Японіі. Сюжэт праграмы «Дэвайс».

«Дэвайс» выходзіць кожны панядзелак а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Праграма “Dэвайс” (28.10.2013) |right|13086{/movie}Прылада «Living Wаllet» можа нават збягаць ад шопаголіка з просьбамі не чапаць яго. Калі ж гаспадар усё роўна рызыкне дастаць грошы, гаманец выкарыстае скрайні сродак. «Living Wаllet» дашле тады смс-паведамленне на вызначаны нумар, напрыклад, маці, мужу або жонцы, прыклаўшы ў паведамленне справаздачу аб выдатках.

Прылада вылічыць выдаткаваную суму грошай, падлучыўшыся да онлайн-рахунку або счытаўшы інфармацыю з адмысловых картак, якія часта выкарыстоўваюць у Японіі для хуткай аплаты закупаў ў крамах.

Іншыя тэмы выдання: выгнуты пад твар чалавека, дотык праз бранзалет, твіт ад станіка, калі ёсць 130 смартфонаў, старыя забаўкі на новы лад.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў