Як беларускі выгінаюцца ва ўсходніх танцах (фотаздымкі)


Напаўаголеныя целы і грацыёзныя рухі… Больш за 2 тыс. асобаў узялі ўдзел у адкрытым Кубку Беларусі па ўсходніх танцах «Belly-dance», які прайшоў у берасцейскім палацы спорту «Вікторыя”.

У горадзе на Бугу спаборнічалі не толькі беларускія танцоры, але і госці з Украіны ды Расеі. Самай малодшай асобе было 3 гады, самай старэйшай – амаль 60.

Усяго ў спаборніцтвах вызначыліся 600 пераможцаў (па 3 пераможцы ў 200 намінацыях). У самай прэстыжнай намінацыі «Прафесіяналы» перамагла мянчанка Алеся Самачэвіч. На наступных спаборніцтвах права выступіць у вышэйназванай катэгорыі атрымала берасцейка Кацярына Еніна.

Адкрыты Кубак Беларусі стаў адборачным спаборніцтвам да чэмпіянатаў Еўропы і свету.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў