«Маладым фронтам» пакуль пакіруе тройца (дадаліся фотаздымкі+відэа)


Кіраваць моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Малады фронт» будуць чатыры сустаршыні. Траіх з іх выбралі на восьмым з’ездзе арганізацыі, які прайшоў у Менску. Яшчэ аднаго кіраўніка абяруць пазней.

На думку дэлегатаў з’езду, што прайшоў 26 кастрычніка, некалькі сустаршыняў будуць больш спраўна і эфектыўна кіраваць «Маладым фронтам» ва ўмовах беларускай рэчаіснасці.

{movie} Выбары сустаршыняў “Маладога Фронту” |right|13072{/movie}

Аднаго з сустаршыняў, палітвязня Эдуарда Лобава выбралі фактычна без абмеркаванняў. Далейшыя дыскусіі на з’ездзе наконт абрання кіраўніцтва прывялі да таго, што давялося праводзіць тайнае галасаванне. У бюлетэні значыліся тры кандыдатуры: Дзмітрый Дашкевіч, Андрэй Цянюта і Вадзім Белы.

Андрэй Цянюта. Фота БелаПАНАндрэй Цянюта. Фота БелаПАНДашкевіч яшчэ да з’езду заяўляў аб сваіх планах адмовіцца ад кіраўніцтва арганізацыяй. Аднак цяпер ён прыняў супрацьлеглае рашэнне. Былы палітвязень патлумачыў гэта «крытычным становішчам у «Фронце», актывісты якога не могуць нармальна абраць кіраўніцтва».

Паводле вынікаў тайнага галасавання, у якім бралі ўдзел 49 асобаў, сустаршынямі «Маладога фронту» сталі тыя, хто набраў 50 % галасоў плюс адзін голас. Дашкевіч набраў 28 галасоў, Цянюта – 26, Белы – 23. Апошняму, такім чынам, не ўдалося набраць неабходнай колькасці галасоў.

У сувязі з тым, што адзін сустаршыня выбраны не быў, дэлегаты прынялі рашэнне правесці другую сесію з’езду. Мяркуецца, што яна адбудзецца напрыканцы года.

Выбары сустаршыняў не абышліся без невялікага разладу. Адзін з лідараў «Маладога фронту» ў Салігорску Іван Шыла абвінаваціў Цянюту, што той прывёз на з’езд «завезеных» дэлегатаў – не актывістаў арганізацыі, падае сайт «Mfront.net». Сам Цянюта сцвердзіў, што ўсе прысутныя ў залі – рэгіянальныя актывісты арганізацыі, якіх Іван проста не ведае.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў