У Горадні адкрылі першую краму настольных гульняў


https://youtu.be/SXwD656NIMs
Стваральнікі вядомай картачнай гульні “Паўстанцы” адкрылі ў Горадні першую спецыялізаваную краму настольных гульняў. Урэшце гарадзенскім аматарам не давядзецца чакаць пасылкі з Менску, каб бавіць вольны час за любімаю забаваю.
{movie}Гарадзенскія гульні (26.10.2013) |right|13070{/movie}
АНТОСЬ ЯНКОЎСКІ, КРАМА «КУБІК»: “Пасля таго, як мы выпусцілі “Паўстанцаў”, мы падумалі, што можна ў нас у Горадні прэзентаваць не толькі нашую гульню, але і іншыя гульні. Тым больш, што іх тысячы, а пра іх ведае вельмі мала людзей”.

Антось і Наста Янкоўскія ў лютым стварылі гістарычную картачную гульню “Паўстанцы” – у ёй гульцы маглі паўплываць на лёс паўстання 1863 года.

Наступным крокам стала з’яўленне цэлае крамы. Як і большасць падобных месцаў, крама “Кубік” – гэта таксама і клуб, у якім можна сабрацца пагуляць з сябрамі або ўзяць гульню напракат. Настольныя гульні пакуль не цешацца вялікаю папулярнасцю ў нашай краіне, дый зрэдку перакладаюцца на беларускую мову. Аднак уладальнікі гарадзенскай крамы спадзяюцца на прынамсі частковы беларускамоўны асартымент. Пакуль даступных гульняў каля шасцідзесяці, але ёсць магчымасць замовіць практычна кожную перакладзеную гульню.

Усевалад Шлыкаў, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары