Стратасферны шпацыр


Не выключана, што ўжо ў 2016 годзе, набыўшы білет на адмысловы паветраны шар за 75 тыс. долараў, любы ахвотны зможа палюбавацца Зямлёю са стратасферы. Распрацоўваннем гэтай канструкцыі цяпер займаецца кампанія World View. Паводле яе інжынераў, напоўнены геліем паветраны шар-стратастат з адмысловаю гандолаю на восем асобаў будзе ўздымацца на 30-кіламетровую вышыню, пасля чаго цягам двух гадзінаў палёту ў стратасферы турысты змогуць атрымліваць асалоду ад найпрыгажэйшага віду на планету.

Унутры капсулы абяцаюць дастатковую прастору, каб хадзіць, і нават невялікі бартавы бар з напоямі. Цяпер жа арызонская кампанія World View Enterprises завяршае распрацоўваць тэхнічныя параметры будучага стратастата. Першыя выпрабавальныя палёты лятальнага апарату кампанія плануе здзейсніць ужо сёлета, а праз некалькі месяцаў – распачаць папярэдні продаж квіткоў. Адмыслоўцы ўжо бачаць вялікія перспектывы ў гэтым турыстычным бізнесе, бо заяўлены кошт 75 тысяч долараў будзе самы танны для мажлівасці пабачыць шарападобны вЫгін Зямлі ды адчуць сябе астранаўтам, нават і няхай сабе ў стратасферы.

{movie}”Дэвайс”: Стратасферны шпацыр |right|13047{/movie}

Пра тое як японцы навучылі правільна хадзіць робата і чым нас парадавала на гэтым тыдні кампанія «Apple». Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Дэвайс».

{movie}”Дэвайс” (25.10.2013) |right|13046{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў