У Гомлі прэзентавалі мапу з альтэрнатыўнымі забавамі


https://youtu.be/BVDH947Y18Q
Гомель – гэта не толькі палац і парк. Даказаць гэта ўзяліся стваральнікі альтэрнатыўнай мапы гораду, якую прэзентавалі ўчора.

Дзякуючы сябрам суполкі «Талака» па Гомлі можна гуляць інакш: на мапе ажно 75 пунктаў. Тут пазначаныя галубятня, шакаладная алея, помнік «прэвед-медведу», вулічнае мастацтва, клубы шахматаў і беларускіх танцаў.

«У нас ёсць свае лыжныя сцяжынкі, у нас ёсць свой пляж, літаральна ў пяці хвілінах ад гораду, – праводзіць прыклады сябра «Талакі»Зміцер Кірыенка. – Гэтага няма ў іншых гарадах. У нас ёсць тыпова гомельскія забавы. Скаціцца са схілу ды што-небудзь сабе зламаць. Тыпова гомельская забава, якой можна пазаймацца менавіта на гістарычных паркавых схілах».

Для стварэння такой мапы талакоўцы кіраваліся прынцыпам «крытычнага мапавання».

«У нас быў крытычны блок, у ім мы адзначалі гарадскія мінусы ды праблемы, якія трэба вырашаць. Перш за ўсё, мы адзначылі прамысловыя аб’екты, якімі перанасычаны цэнтр гораду яшчэ з савецкіх часоў. Калі іх вынесці з цэнтру, вызваляецца вялікая прастора, якую можна напоўніць іншымі аб’ектамі, стварыць забаўляльныя кварталы», – патлумачыў старшыня «Талакі» Яўген Меркіс.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13044{/movie}
Іншыя тэмы: «NRM» без Лявона Вольскага рушыў у тур – новую праграму «Д.П.Б.Ч.» гурт паказаў у маскоўскай кавярні. «Арт-сядзіба» зладзіла жоўты акустычны фэст і абяцае ладзіць канцэрты беларускамоўных гуртоў у акустыцы надалей. Дабрачынны аўкцыён «Мае сэнс» адзначыў свой другі дзень народзінаў. Заўтра свята Сыса ў Гарошкаве – паэту магло б споўніцца 54 гады.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Глядзі таксама
Каментары