Як жанчына-інвалід стала беларускай бізнесўумэн


Жыхарка Магілёва паспяхова вядзе свой бізнес, нягледзячы на тое, што перасоўваецца пры дапамозе мыліцаў.

Галіна Швяцова займаецца фінансавым дарадніцтвам для прадпрымальнікаў. «Калі мы ўвайшлі ў рынкавыя адносіны, дык здаровым людзям стала глыбока напляваць – інвалід я ці не, – распавядае жанчына. – Людзей сталі ацэньваць з пункту гледжання карыснасці. Маім кліентам – усё адно: ногі ў мяне ад вушэй ці вушы ад ног».

Гераіня праграмы 7 гадоў адпрацавала ў сельскай школе. У 1986 годзе прыехала ў Магілёў. «Каму патрэбны настаўнік на мыліцах? Тады ўжо здаровых пачыналі скарачаць. Ну, і, дзякуй Богу, перабудова», – узгадвае Галіна Швяцова свой шлях да прадпрымальніцтва.

{movie}Сюжэт праграмы “Рэпартэр”|right|13043{/movie}

Яна заражае аптымізмам сваіх здаровых кліентаў і сваякоў, заклікаючы не баяцца ў жыцці пераменаў. «Дзве кватэры, два мужы (ну, каханкаў я не лічыла), прафесіі – я змяняла ўсё. Як толькі мне штосьці не адпавядала – я змяняла».

Сюжэт пра Галіну Швяцову падрыхтавала праграма «Рэпартэр», якую вы шточацвер а 20:30 можаце глядзець у онлайн-трансляцыі або ў закладцы «Нашыя праграмы».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў