Часовыя змены ў праграме каналу


Аматарам праграмаў «Форум», «Эксперт», «Асабісты капітал», «Рэмарка», «Чорным па белым», «Прасвет» і «Назад у будучыню» давядзецца крыху патрываць без сваіх улюбёных праграмаў. Звязана гэтае з рыхтаваннем да новага тэлевізійнага сезону, калі ўсе праграмы вернуцца, а частка з іх – з новаю сцэнаграфіяй ды графічным афармленнем. А калі нехта не будзе ў стане дачакацца ўлюбёных праграмаў, запрашаем у архіў праграмаў на нашым сайце «Belsat.eu».

«Аб’ектыў» будзе выходзіць без зменаў. Як і публіцыстычна-інфармацыйны блок з 18 гадзіны. Так як і праграмы «Рэпартэр», «Маю права», «Зона Свабоды» ды іншыя.

Таксама з 28 кастрычніка да 23 снежня штодня з 9:30 да 18:00 – перапынак трансляцыі.

{movie}матэр’ял Аб’ектыву|right|13075{/movie}

Апроч рыхтавання да новага сезону, большы перапынак у эфіры звязаны з недахопам сродкаў да канца года.

«Але спадзяемся, што гэта апошні год, калі мы аказаліся ў такой сітуацыі і прымушаныя скараціць эфір. 2014 год будзе значна лепшым, бо ўжо маем абяцанне на атрыманне еўрапейскіх сродкаў», – зазначае Агнешка Рамашэўска-Гузы, дырэктарка «Белсату».

З 24 снежня ў эфір увойдзе святочная сетка транслявання, а ў ёй усе праграмы ў святочным фармаце. На Новы год мы запросім вас сустрэць свята разам з «Белсатам».

А ў новым годзе вашай увазе – некалькі новых праектаў.

«Даследуючы нашую аўдыторыю, мы зарыентаваліся, што маем два віды гледачоў, – кажа Агнешка Рамашэўска-Гузы, дырэктарка «Белсату», – адныя перадусім шукаюць інфармацыі, другія шукаюць адказаў на больш глыбокія пытанні. Дакументальныя фільмы і культурніцкія праграмы, не ў сэнсе творчасці, а ў значэнні з’яваў. Таму мы вырашылі прызначыць такому гледачу канкрэтны час – пасля 22 гадзіны, і стварыць культурніцкі блок, каб гледачы не мусілі цягам дня шукаць сваіх улюбёных праграмаў».

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў