Зянон Пазняк: Лукашэнка знішчыў дзяцінства беларускай нацыі


Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ тлумачыць, чаму беларуская нацыя прыйшла да сённяшняга стану.

«Уявіце, у вас нарадзілася дзіця. І яно расло, як трава, – разваже Зянон Пазняк. – Скончыла чатыры класы – пайшло на вуліцу. Вырас гопнік, які алфавіту не ведае, які наркотыкі ўжывае. Абы што! А яму – 20 гадоў. Трэба стварыць сям’ю, трэба, каб чалавек уключыўся ў нейкую сацыяльную работу. Бацькі пачынаюць гэтым займацца. Вы здолееце зрабіць з яго чалавека? Шанц ёсць…»

Гэтак жа і беларуская нацыя, лічыць спадар Пазняк. «Калі яна атрымала незалежнасць, калі яна дабілася гэтай незалежнасці, яна павінна прайсці гэты працэс, гэтыя 20 гадоў, каб вырасла пакаленне. Лукашэнка гэта знішчыў. Эмбрыён ён ужо не мог знішчыць. Ён знішчыў гэтае дзяцінства. А нацыя ёсць, і цяпер пераканайце гэтых людзей, якія выраслі пры гэтым рэжыме».

Зянон Пазняк разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам былі гасцямі праграмы «Два на два», якую вы зможаце паглядзець у эфіры «Белсату» ў нядзелю а 21:00, а пазней – у закладцы «Нашыя праграмы». Тэма размовы: актуальныя выклікі для беларускай дзяржаўнасці.

{movie}Зянон Пазняк: Лукашэнка знішчыў дзяцінства беларускай нацыі|right|13040{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў