Пазлы-забаўкі ручной працы: Пагоня ды Усяслаў Чарадзей (фотафакт)


Рамеснік з Гомля Зміцер Шаўчэнка робіць з дрэва фігуркі-пазлы, якія могуць служыць не толькі забаўкамі, але і ўпрыгожыць інтэр’ер.

Зміцер Шаўчэнка прадае свае працы з дапамогаю сацыяльных сетак. На адмыслова створаным профілі «УКантакце» змешчаныя здымкі працаў. Асаблівае зацікаўленне з боку карыстальнікаў выклікалі такія працы, як Пагоня з бел-чырвона-белым сцягам і фігурка Усяслава Чарадзея.

Цацкі ручной працы адрозніваюцца ад фабрычных, да ўсяго іншага, яшчэ і тым, што можна бачыць хто іх робіць“, – піша Зміцер Шаўчэнка ў апісанні да сваіх працаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў