Знішчылі стары горад, паставілі «каробкі». Як адбудоўвалі Менск пасля вайны? (рэпартаж)


Сталінскі ампір, хрушчоўкі, горад-сонца, зруйнаванне старога гораду. Усё гэта – пра Менcк. Бальшавікі, зрабіўшы Менск сталіцаю Савецкай Беларусі, пачалі шмат будаваць. У праграме «Рэпартэр» – сюжэт пра тое, як змяняўся горад.

{movie}Знішчылі стары горад, паставілі «каробкі». Як адбудоўвалі Менск пасля вайны? (рэпартаж)|right|13038{/movie}

Найболей зменаў у абліччы Менску наступіла пасля Другой сусветнай вайны. Паўстаў савецкі Менск, у які пераехалі сотні тысяч беларусаў з вёсак.

Менск вядомы як горад-рэкардсмен паводле тэмпаў будаўніцтва ў пасляваенны час. Цягам 20 гадоў места вырасла амаль у 4 разы. «Бальшавікі адразу пасля рэвалюцыі пастанавілі, што каб стварыць новага чалавека, трэба адпаведным чынам аформіць прастору, у якой жыве чалавек. Гэтаму былі падпарадкаваныя цэлыя горадабудаўнічыя дактрыны», – гаворыць сацыёлаг Нэлі Бекус з Гарвардскага ўніверсітэту.

Сталінская архітэктура шмат у чым паўтарае тое, што будавалася ў Нямеччыне на пачатку ХХ стагоддзя. «Шмат падобнай архітэктуры было там, дзе ўзнікалі таталітарныя рэжымы, дзе трэба было паказаць, што чалавек маленькі, а дзяржава – магутная і вялікая», – падкрэслівае дызайнер Міхал Анемпадыстаў.

Усё ў пасляваенным Менску было падпарадкаванае адзінай мэце: будаўніцтву магутнага прамысловага гораду. Умовы жыцця менчукоў былі далёка не ў прыярытэце. «Здымалі нават не пакоі – а… ложкі. Ніякіх рэчаў, шафаў, кніг. Паспаў – і на працу, – распавядае мастацтвазнаўца Іна Рэут. – Сем’і здымалі «куты». Частка пакою, агароджаная прасціною, якую вешалі на вяровачку, Нарэшце ў 60-х пабудавалі заводы і тады пачалі будаваць масавае жыллё».

Як тыя часы «вялікай будовы» паўплывалі на аблічча і характар Менску? Глядзіце ў праграме «Рэпартэр».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў