90-я як рэальнасць, якая стала міфам


Філосаф Валянцін Акудовіч аднойчы прызнаўся: я нарадзіўся і памёр у 90-я. У гэтых словах – жарсць, ганарлівасць і маркота: нармальны беларускі драіў. У праграме «Размова Жбанкова» – гутарка пра «новыя 90-я» з рэдактаркаю сайту 90s.by Ясяю Картэль-Каралевіч.

{movie}90-я як рэальнасць, якая стала міфам|right|13037{/movie}

«Мне падаецца, што гэта быў вельмі важны для Беларусі час. У той час стваралася Беларусь. Шмат якія сённяшнія з’явы маюць вытокі менавіта ў 90-х, у тым, што тады здарылася ці не здарылася», – гэтак Яся Картэль-Каралевіч тлумачыць стварэнне мультымедыйнага гістарычнага праекту, прысвечанага беларускім 90-м.

У Расеі з падачы медыяў укараніўся выраз «ліхія 90-я», робіцца ўсё, каб дыскрэдытаваць той час, калі перастаў існаваць Савецкі Саюз і кожная краіна з яго складу мела шанец зрабіць крокі ў кірунку дэмакратыі. «Мне падаецца, у Беларусі зрабілі яшчэ больш, каб забыць 90-я. Калі вы пачытаеце падручнікі па гісторыі, то там будуць апісвацца 5 гадоў разрухі. Пасля прыходзіць прэзідэнт, а пасля у нас ужо выпускаюць трактары, – заўважае госця праграмы. – Праз гэтую міфалагізацыю забываюцца вельмі важныя моманты. Стварэнне грамадскіх арганізацыяў, творчых аб’яднанняў».

Глядзіце больш – у «Размове Жбанкова».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў