Гонар Берасця – сімфанічны аркестр – адзначыў 20-годдзе


Сімфанічны аркестр Берасцейскага акадэмічнага тэатру драмы адзначыў 20-годдзе юбілейным канцэртам. Паводле Аляксандра Сасноўскага, галоўнага дырыжора аркестру, не кожны горад у Беларусі можа пахваліцца наяўнасцю гэткага калектыву:

{movie}Гонар Берасця – сімфанічны аркестр – адзначыў 20-годдзе|right|13025{/movie}

«Мы ўмудраемся з адной-двух рэпетыцыяў на тыдзень штомесяц рабіць тры праграмы, тры канцэрты. Я прыкінуў, што за 15 гадоў у нас мінімум прайшло 150 праграмаў. Гэта не творы, якія паўтараюцца, а менавіта праграмы».

Павіншаваць калегаў прыехалі музыкі з Маладзечна. Адзначалі, што сімфанічных аркестраў у Беларусі надзвычай мала – няма ні ў Горадні, ні ў Магілёве, не кажучы пра малыя гарады. А вось Берасце на гэтай сціплай мапе займае заўважнае месца.

Рыгор Сарока, дырэктар Маладзечанскага каледжу імя Агінскага і дырыжор сімфанічнага аркестру гэтай навучальнай установы, кажа:

«Прыехаць у Еўропу, як выязджае берасцейскі аркестр, прадэманстраваць сябе ў сусветным мастацтве, паказаць узровень, – гэта не вельмі лёгка. Берасцейскаму аркестру гэта ўдаецца выдатна».

Выконвалі на святочным канцэрце творы Чайкоўскага, Шварца, Расіні, Бізэ і Дунаеўскага.

Іншыя тэмы: Магілёўскі рэпер Лёха Зарыфмаваны збіраецца перакласці свой гімн любімаму гораду на беларускую і ангельскую мовы. У Менску ў межах выставы «Турбізнес-2013» праводзяць бясплатныя анімаваныя экскурсіі па горадзе з тэатральнымі сцэнкамі ды танцамі.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў