«Дзеці ксяндза Шаплевіча». Прэм’ера фільму з цыклю «Невядомая Беларусь»


18 лютага адбылася прэм’ера дакументальнага фільму «Дзеці ксяндза Шаплевіча» з цыклю «Невядомая Беларусь».

«Дзеці ксяндза Шаплевіча» – фільм пра чалавека, які змяніў зброю польскага жаўнера на слова Божае. Праз словы і добрыя справы айцец Станіслаў Шаплевіч з вёскі Дарава, што каля Баранавічаў, процістаяў савецкай сістэме. Пасля вайны вернікі хавалі свайго ксяндза некалькі гадоў. Нават у падполлі святар працягваў служыць Богу і людзям. Але ў выніку здрады яго схапілі чэкісты. Айцец Шаплевіч вытрымаў пекла ГУЛАГу і па вяртанні ў Беларусь быў узорам сілы духу і маральнасці ва ўмовах таталітарнай улады да самай сваёй смерці ў 1975 г. «Дзеці ксяндза Шаплевіча» – гэта людзі, ва ўспамінах якіх жыве вобраз іхнага святара.

У фільме выкарыстаныя ўнікальныя архіўныя матэрыялы, а ролю ксяндза Станіслава Шаплевіча грае вядомы праваабаронца Алег Волчак.

Фільм можна паглядзець 21 лютага а 19.00 і 22 лютага а 08.40 і 13.20.

Неўзабаве дакументальная стужка будзе даступная на сайце тэлеканалу.

Глядзі таксама
Каментары