Амбасадар яе Вялікасці чытае Шэкспіра па-беларуску


Пасол Вялікай Брытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл (Bruce Bucknell) кажа, што беларуская мова для яго больш зразумелая за расейскую.

Спадар Бакнэл вядзе блог. Гэтым разам ён згадаў пра сваё вывучэнне расейскай мовы. “Праблема расейскай мовы ў тым, што ненаціскныя галосныя рэдукуюцца і вымаўляюцца па-іншаму. Асабліва яскрава гэта выяўляецца ў вымаўленні гука “о”, што, як на мае англійскія вушы, не пад націскам больш падобны да кароткага “а”. З гэтага гледзішча беларуская мова больш зразумелая за расейскую. Правілы вымаўлення не такія заблытаныя дзякуючы больш рэдкаму ўжыванню гука “о”. Я ўжо ведаю, што ён заўсёды пад націскам. Але і гэтае правіла не дапамагае, калі ў слове няма літары “о” – як, напрыклад, у слове “транспарт”.

Амбасадар не саромеецца прызнацца, што падчас прамоваў ды інтэрв’ю карыстаецца шпаргалкамі – каб палепшыць вымаўленне расейскіх словаў, а таксама “ўзбагаціць свой слоўнікавы запас трапнымі беларускімі выслоўямі”.

{movie}Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл чытае ўрывак з “Венецыянскага купца” Уільяма Шэкспіра на англійскай, рускай і беларускай мовах|right|13023{/movie}

Спадар Бакнэл піша ў блогу, што замежнымі мовамі асабліва цікавіцца міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі. Ён зрабіў вывучэнне моваў прыярытэтам для брытанскіх дыпламатаў і зноў адкрыў моўны цэнтр у галоўным будынку МЗС у Лондане.

Паводле budzma.org

Стужка навінаў