Якая сувязь паміж сённяшнімі палітвязнямі ды забітымі ў Курапатах?


Пра тое, як страх перадаецца з пакалення ў пакаленне, – “Размова Мацкевіча” з былым вязнем ГУЛагу Уладзімірам Раманоўскім.

Праз ГУЛаг прайшлі бацькі Уладзіміра Раманоўскага (маці – надзвычай таленавітая асоба, уладальніца каларатурнага сапрана). Сам ён змог збегчы з Калымы толькі ва ўзросце 20 гадоў.

Цяпер спадар Раманоўскі кіруе ініцыятываю “Абаронім Курапаты” і старшынюе ў беларускім аддзяленні Міжнароднага таварыства “Мемарыял”. Абаронцы Курапатаў з 25 траўня талакою прыбіралі хмызняк і смецце з месцаў масавых расстрэлаў. Яны пастараліся ахапіць 70 % тэрыторыі. Акцыя працягнецца да 28 кастрычніка, з канца траўня ў ёй паўдзельнічалі каля 200 валанцёраў.

{movie}Уладзімір Раманоўскі ў “Размове Мацкевіча”|right|13022{/movie}

Актывісты адзначаюць абыякавасць грамадства да праблемы пацярпелых ад рэпрэсіяў. Не актыўнічаюць таксама ні Царква, ні Касцёл, хоць можна меркаваць, што сярод забітых былі і святары.

Калі мільёны людзей паклалі ў труну ні за што, то адчуванне таго страху, які нішчыць псіхіку чалавека на трэці-пяты дзень, у жаху перад будучым забойствам, – адбываецца ўспадкаванне гэтага страху, перадаванне праз бацькоў, – гаворыць Уладзімір Раманоўскі. – І асноўны месідж, з якім бацькі выпускаюць у свет дзяцей: не высоўвайся”.

Суразмоўца лічыць: пакуль Беларусь не ўшануе ахвяраў палітычных рэпрэсіяў мінулых гадоў, у краіне палітычныя рэпрэсіі будуць працягвацца.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў