Ці ёсць у Беларусі карупцыя?


Як вядома, ў Беларусі змаганне з карупцыяй – палітычны канёк кіраўніка дзяржавы. Ледзь не кожная другая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі закранае пытанне карумпаванасці чыноўнікаў. Наша краіна ўваходзіць у спіс краін, у якіх гэта праблема стаіць вельмі востра.

Вось і выканаўчы камітэт СНД кідае выклік карупцыі (25 кастрычніка ў Менску будзе абмярковацца праект дамовы, якая мае супрацьдзейнічаць нячыстым на руку чыноўнікам). У хуткім часе мае паўстаць спецыяльны орган (Міждзяржаўны савет супрацьдзеяння карупцыі).

Новы орган будзе сінхранізаваць антыкарупцыйнае заканадаўства і каардынаваць палітыку краін чальцоў СНД у сферы барацьбы з карупцыяй.

Ці ёсць у Беларусі карупцыя? Сваімі меркаваннямі на гэты конт з намі падзяліліся жыхары Гародні.

{movie}Ці ёсць у Беларусі карупцыя? |right|13012{/movie}

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў