АЭС няма, а начальнікаў ужо прызначылі


На сёння ўжо ёсць спіс адмыслоўцаў, якія ў будучыні зоймуць кіроўныя пасады ў асноўных цэхах атамнай станцыі. Пра гэта паведаміў падчас онлайн-канферэнцыі намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Учора падчас сустрэчы з дэканам фізфаку БДУ мы размаўлялі са студэнтамі, якія налета атрымаюць дыпломы. І ўжо вызначылі, хто з іх будзе працаваць на атамнай станцыі. Такая ж праца праведзеная з БНТУ ды іншымі ўніверсітэтамі”, – дадаў Міхадзюк падчас канферэнцыі, што ладзіць агенцтва БелТА.

Чыноўнік паведаміў, што на беларускай АЭС будуць працаваць і адмыслоўцы, раней занятыя на Ігналінскай атамнай станцыі (Літва).

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары