Павал Севярынец: Пратэставы патэнцыял вырас, але апазіцыя стала слабейшая


Пасля амаль трох гадоў зняволення на свабоду выйшаў вязень сумлення, палітык, пісьменнік, хрысціянін. Госць праграмы «Размова Мацкевіча» – Павал Севярынец. Гэта першае вялікае інтэрв’ю палітвязня пасля вызвалення.

{movie}Павал Севярынец: Пратэставы патэнцыял вырас, але апазіцыя стала слабейшая|right|13009{/movie}

«У 2010 годзе Менск быў поўны спажывецтва. Цяпер Менск нервовы, трывожны – гэта адразу кідаецца ў вочы. Я думаю, што пасля 2011 года сапраўды змянілася грамадская атмасфера, хай і не глыбока. Змяніўся настрой: людзі перасталі верыць уладам, перасталі бачыць бліжэйшую перспектыву», – распавядае пра свае ўражанні ад сталіцы былы палітвязень. «Гэта той самы выпадак, калі набліжаецца рэвалюцыйная сітуацыя. Можа, не класічнай рэвалюцыі, якая заканчваецца пагромамі ды крывёю, але рэвалюцыя з пэўнымі эпахальнымі зменамі», – дадаў Павал Севярынец.

Госць праграмы таксама распавёў пра настроі сярод зняволеных і тых, хто іх ахоўвае. Паводле Паўла Севярынца, прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі сярод іх – вельмі мала. «Там былі людзі, якія з гонарам распавядалі пра сваю ліцвінскасць. Я здзівіўся, але ліцвінская свядомасць сярод міліцыянтаў пашыраецца не зразумелымі для мяне тэмпамі. Раней для мяне міліцыя была асяроддзем постсаўка – людзей, якія мысляць па-савецку. Аказваецца, людзі чытаюць, праглядаюць інтэрнэт, просяць пачытаць Арлова або Тараса, ведаюць пра Грунвальд і Вітаўта», – гаворыць госць праграмы.

Што да палітычнай сітуацыі ў Беларусі, паводле Паўла Севярынца, праз крызіс, які адбыўся ў 2011 годзе, распачаліся змены ўнутры грамадства. У выніку пратэставы патэнцыял вырас, але апазіцыя стала слабейшая.

Глядзіце больш – у праграме «Размова Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў