Сустрэча з Андрэем Пачобутам у Варшаве


23 кастрычніка ў польскіх кніжных крамах з’явіцца кніга Андрэя Пачобута «Сістэма Беларусь» («System Białoruś»). Аўтар апісвае феномен Аляксандра Лукашэнкі: як той прыйшоў да ўлады і ўтрымлівае яе дагэтуль.

Гэтая кніга – як добры палітычны трылер. Зацятая барацьба за ўладу, інтрыгі, таямнічыя забойствы, спрыт галоўнага героя, які маніпулюе не толькі атачэннем і народам, але таксама і суседнімі краінамі.

З нагоды прэм’еры ў бліжэйшую сераду адбудзецца спатканне з аўтарам – а 19:00 у Інстытуце рэпартажу (Варшава, ul. Gałczyńskiego 12). Сустрэчу будзе весці Марыя Пшэломец, аўтарка і вядоўца праграмы «Studio Wschód» на тэлеканале «TVP Info». «Белсат» забяспечвае інфармацыйнае падтрыманне кнігі.

У пятніцу 25 кастрычніка аўтар будзе падпісваць выданне на кніжным кірмашы ў Кракаве.

КР/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў