Чэшка, якая вельмі любіць Беларусь, пераклала кнігу Паўла Севярынца


У Празе, як у калысцы, выгадавалася безліч талентаў. Аднак, апроч інтарэсу да ўласнага, у чэхаў раз-пораз успыхвае інтарэс да Беларусі ды нашай культуры. Гэтую жанчыну завуць Светлана Вранава (Světlana Vránová). Толькі што яна скончыла пераклад на чэшскую мову кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь». Сама Светлана кажа, што акрамя Беларусі закаханая яна і ў нашую мову, і ў спецыфічную мову Севярынца:

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12999{/movie}

«Мне вельмі падабаецца, як Павал гуляе са словамі, мне гэта надзвычай прыемна, я гэтаксама люблю гуляць з чэшскаю мовай. Ён прыдумляе словы, і я, каб змагчы гэта перакласці, таксама мушу выдумляць новыя словы ў чэшскай мове».

Светлана ўласным прыкладам паказвае, што дзеля таго, каб займацца перакладам і літаратураю, дастаткова вялікай ахвоты. Мову перакладчыца вывучыла самастойна. Цяпер на рахунку Вранавай – два пераклады. Апроч кнігі Севярынца яна пераклала «Залаты век Беларусі» Станіслава Акінчыца.

«Мы гэтую кнігу выдалі, бо сёлета гадавіна прышэсця Яроніма Пражскага ў Беларусь, Вялікае княства Літоўскае. Гэта быў паплечнік нашага Яна Гуса, ён прынёс у ВКЛ ідэі рэфармацыі», – тлумачыць Вранава.

Пераклад пабачыў свет дзякуючы ахвяраванням беларусаў Чэхіі ды чэшскіх хрысціянаў.

Іншыя тэмы: У Нацыянальным мастацкім музеі выстаўленыя 30 працаў творцаў з мастацкай калоніі ў вугорскім Сольнаку. Агляд новага відэа ад беларускіх праектаў «Difleger» і «N.A.B.R.», а таксама гурта «Nizkiz».

belsat.eu

Стужка навінаў