Беларусі патрэбна 8 мільярдаў долараў


https://youtu.be/iyjmINypfUU#t
Патрэба Беларусі ў вонкавым фінансаванні вырасце да $ 8 млрд. Такі прагноз прыводзіцца ў эканамічным аглядзе, які падрыхтавалі эксперты Сусветнага банку. Велізарны крэдытны ціск, скарачэнне золатавалютных рэзерваў, прагназаваны дэфіцыт бюджэту 0,7 %, дэфіцыт вонкавага гандлю – усе гэтыя адмоўныя паказнікі сведчаць пра недасканаласць беларускай эканамічнай мадэлі, канстатуюць аналітыкі Сусветнага банку.

«Хоць спад у сусветнай эканоміцы зрабіў свой унёсак у макраэканамічныя дысбалансы, іх карані – у глыбокіх структурных праблемах беларускай эканамічнай мадэлі, заснаванай на дамінаванні дзяржавы ў эканоміцы», – гаворыцца ў аглядзе Сусветнага банку.

Эфектыўнасць беларускай эканамічнай мадэлі, заснаванай на дамінаванні дзяржсектару, падае. Гэтая мадэль перастае працаваць, – заявіў у Менску 22 кастрычніка падчас прэзентацыі агляду дырэктар Сусветнага банку ў справе Беларусі, Украіны і Малдовы Ці Мяў Фань.

Прадстаўнік міжнароднага фінансавага інстытуту адзначыў, што прадукцыйнасць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў значна ніжэйшая, чым прыватных. “Гэта азначае, што краіне неабходны структурныя рэформы, якія дазволяць пераразмеркаваць рэсурсы з неэфектыўнага дзяржаўнага ў прыватны сектар”, — падкрэсліў Ці Мяў Фань.

«У параўнанні з іншымі краінамі з пераходнай эканомікаю, рэформы ў Беларусі праводзіліся павольнымі тэмпамі. Дзяржаўныя прадпрыемствы, на якія прыпадае каля 50 % вытворчасці і да дзвюх трацін занятасці, кіруюцца адміністрацыйнымі метадамі…»

У фінансавым сектары краіны, канстатуюць эканамісты Сусветнага банку, таксама дамінуюць дзяржарганізацыі (на іх прыпадае да 70 % актываў банкаўскай сістэмы). Аўтары агляду адзначаюць, што дзяржбанкі «накіроўваюць рэсурсы ў малаэфектыўныя сектары эканомікі, у тым ліку шляхам дзяржаўных праграмаў крэдытавання».
Zrzut ekranu 2013-10-22 o 14.33.54
«Беларусь увайшла ў перыяд нізкіх тэмпаў эканамічнага росту. І той высокі рост ВУП, які назіраўся да 2008 года, наўрад ці магчымы ў цяперашняй сітуацыі», – заявіў падчас прэзентацыі агляду старшы эканаміст Сусветнага банку Зэбаст’ян Экарт.

Аўтары эканамічнага агляду нагадваюць, што ў студзені–верасні 2013 года рост ВУП у Беларусі склаў 1,1 % (улады ўсталявалі гадавы прагноз росту ВУП на ўзроўні 8,5 %). Нізкія тэмпы росту, лічаць эксперты, былі абумоўленыя зніжэннем аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ды вонкавага попыту на беларускую прадукцыю.

Нягледзячы на запаволенне тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі, аналітыкі банку мяркуюць, што інфляцыя застанецца на ўзроўні каля 15 %.

Паводле прагнозу Сусветнага банку, спадзявацца на эканамічны цуд у Беларусі не даводзіцца. Рост ВУП ў 2015 годзе можа скласці 2 %.
{movie} Росту няма!|right|12998{/movie}
Ю.В., паводле БелаПАН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары